22.02.2010 / 12:00

Трое бамжоў былі знойдзены мёртвымі ў розных раёнах Мінска 2

У мінулыя выхадныя ў розных раёнах Мінска былі знойдзены мёртвымі трое бамжоў.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, 20 лютага мужчына без пэўнага месца жыхарства, якому на выгляд каля 60 гадоў, быў знойдзены мёртвым на сметніку «Трасцянец». 21 лютага труп мужчыны ва ўзросце прыкладна 40‑50 гадоў быў знойдзены ў падвале жылога дома на вуліцы Ландэра, дзе ён, хутчэй за ўсё, і жыў. Яшчэ аднаго бамжа, таксама ва ўзросце прыкладна 40‑50 гадоў, знайшлі мёртвым на вуліцы Валгаградскай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ва ўсіх трох выпадках прычынай смерці сталі сардэчна‑сасудзістыя захворванні. Праводзяцца праверкі.

0
гражына / Адказаць
22.02.2010 / 12:44
калі тае снег, то можна знайсці "падснежнікі" ... Звычайная з'ява "фауны" вялікіх гарадоў
0
Стары / Адказаць
22.02.2010 / 12:54
БОМЖ - ганебная мянтоўская абрэвіятура. Ва ўсім сьвеце такіх бядакоў называюць бяздомным насельніцтвам. У Беларусі ды такой жа Рашы гэта ўжо стала кляймом, якое аўтаматычна пераводзіць чалавека у разрад нейкіх дзьвуногіх істотаў, нявартых ніякага спачуваньня ды мілажальнасьці. Дзе ім пераначаваць узімку, як памыцца, што зьесьці? Як наагул зьмяніць да лепшага свой лад жыцьця? З каляі зьбіцца можа лёгка пры пэўных абставінах любы чалавек. Але шлях назад у такім неталярантным збыдлеўшым грамадзтве практычна немагчымы. Ня можаце ці ня хочаце ім дапамагчы - лепей прамаўчыце, прайдзіце міма. Не рабіцеся падобнымі да лягавых сабак. Тых улада спэцыяльна гадуе. Нашай Ніве не павінна быць уласьцівай абыякавая негуманнасьць. Пакіньце гэта БелаПАНу ды іншым інтэрнэт-рэсурсам, якія бяздумна тыражуюць абыякавасьць. Esse Homo!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру