22.02.2010 / 13:16

Гумарыст Крыжаноўскі вылучаны кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета ад ЛДП 7

Вядомы гумарыст, акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор» Яўген Крыжаноўскі вылучаны кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад Ліберальна‑дэмакратычнай партыі (ЛДП).

Паводле яго слоў, 20 лютага ў Мінску прайшла канферэнцыя ЛДП. «У ёй узялі ўдзел больш як 200 чалавек, якія вылучалі кандыдатаў у дэпутаты. Я вылучаны кандыдатам у дэпутаты па Цэнтральнай выбарчай акрузе Мінска», — сказаў Крыжаноўскі.

Ён зазначыў, што ЛДП вылучыла сваіх кандыдатаў у дэпутаты практычна па ўсіх акругах сталіцы.

Нагадаем, раней ЛДП адмовілася ад удзелу ў мясцовых выбарах у пяці абласцях Беларусі. Партыя вырашыла, што ў выбарах не будуць браць удзел Гродзенская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Брэсцкая абласныя арганізацыі. Разам з тым »у інтарэсах будучай прэзідэнцкай кампаніі» ЛДП вырашыла ўзяць удзел у выбарах у мясцовыя саветы «ў абмежаваным складзе» ў Мінскай вобласці і Мінску.

0
Абцасман / Адказаць
22.02.2010 / 13:37
Памятаю, як сп. Крыжаноўскі гумарэсіў перад першымі сумленнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў 1994г. Ён тады зьняў перадачу з вядомымі беларускімі палітыкамі: Зянонам Скразняком і Аляксандрам Кукашэнкам. Дзе яе, тую перадачу цяпер паглядзець, хто ведае?
0
Alecha / Адказаць
22.02.2010 / 19:30
мусіць у Хрыстафора не вельмі справы ідуць, калі гэты супергумарыст у палітыку шчэміцца
0
Danik / Адказаць
22.02.2010 / 23:17
@Абцасман А чаму Вы такі думаеце, што тыя выбары былі сумленнымі?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру