22.02.2010 / 15:12

Самыя дарагія брэнды свету — Wal-Mart, Google і Coca-Cola

Брытанскае агентцтва Brand Finance падлічыла кошты сусветных брэндаў

Брытанскае агентцтва Brand Finance падлічыла кошты 200 самых дарагіх сусветных брэндаў.

Як і летась,

першае месца займае сетка супермаркетаў Wal-Mart,
чый брэнд быў ацэнены ў $41,4 мільярда. З пятага месца на другое за год выбралася кампанія Google. Яе брэнд каштуе $36,2 мільярда. Трэцяе месца за Coca-Cola ($34,8 мільярда).

Апроч іх, у дзесятцы лідэраў IBM, Microsoft, GE, Vodafone Telecoms, HSBC, hp и Toyota.

Сярод кампаній з краінаў-суседак Беларусі першым узгадваецца расійскі «Сбербанк». Ён займае 57-е месца з ацэнкай $11,7 мільярда. Польскія, украінскія, літоўскія, латвійскія і

беларускія брэнды ў спісе не прадстаўленыя.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру