22.02.2010 / 16:38

У 2009-м у рэанімацыях Мінска ад пнеўманіі памерлі 123 чалавекі 2

У 88 з іх быў вірус A (H1N1).

У 88 з іх быў вірус A (H1N1).

Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны анестэзіёлаг‑рэаніматолаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аляксандр Дзядзько 22 лютага на рэспубліканскай канферэнцыі паводле вынікаў працы анестэзіёлага‑рэанімацыйнай службы за 2009 год у Мінску.

Паводле яго слоў, усяго летась у сталіцы з дыягназам «пнеўманія»

было шпіталізавана 11 тыс. 550 чалавек, што на 2 тыс. 225 больш, чым ў 2008 годзе.

«Гэта, напэўна, і ёсць колькасць пнеўманій, выкліканых новым вірусам», — мяркуе Дзядзько.

У рэанімацыі сталіцы было шпіталізавана 796 чалавек, 152 з іх мелі патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Спецыяліст прызнаў, што ў пачатку эпідэміі былі дапушчаны некаторыя «арганізацыйныя пралікі»: адзначаўся дэфіцыт шэрагу неабходных супрацьвірусных прэпаратаў і медабсталявання, а таксама дэфіцыт кадраў і нізкая эфектыўнасць іх працы. Акрамя таго, хворыя траплялі ў аддзяленні рэанімацыі са спазненнем.

Разам з тым, адзначыў Аляксандр Дзядзько, мінскія рэаніматолагі атрымалі каштоўны вопыт працы з хворымі на цяжкую пнеўманію, дамагліся дадатковых закупак абсталявання, навучыліся аптымізаваць штучную вентыляцыю лёгкіх.

«На мой погляд, у гэтай складанай сітуацыі адбылася кансалідацыя службы», — лічыць спецыяліст.

0
Ваня / Адказаць
22.02.2010 / 20:02
усё грамадства жыве ў складанай сітуацыі, але ніякай кансалідацыі і аптымізацыі не назіраецца. За тое што дамагліся дадтковых закупак абсталявання, трэ дзякаваць прэсе. У прыватнасці НН. А так бы мы і не толькі ў Швейцарыю "з'ездзілі", калі б не гэты вірус і закупка лекаў.
0
Абцасман / Адказаць
23.02.2010 / 02:51
Каб навучыцца эфэктыўна працаваць давялося загубіць 123 чалавекі. Што там - дробязь! Ды ня веру я, што 123. На маю думку, гэтую лічбу трэба памножыць на 3, а можа і на болей. Чалавек- адзінка, нічога ня вартая. Покуль яны так мысьляць, будзем мы трусамі падвопытнымі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру