22.02.2010 / 16:46

Апошні тыдзень зімы абяцае быць вільготным і не вельмі халодным 2

Але пасля нядоўгага пацяплення, якое мы назіралі ў мінулыя выхадныя, у Беларусь зноў вернуцца маразы.

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Паводле яе слоў, пасля нядоўгага пацяплення, якое мы назіралі ў мінулыя выхадныя, у Беларусь зноў вернуцца маразы. Так, у аўторак, 23 лютага, пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску пройдуць дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 2 да 9 градусаў ніжэй за нуль.

Пры праясненнях слупок тэрмометра пакажа мінус 12‑14 градусаў.

Днём пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, месцамі пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Тэмпература паветра ў паўднёва‑заходніх раёнах складзе 4 градусы цяпла.

Крыху халадней будзе на паўночным усходзе краіны — там слупок тэрмометра пакажа 2 градусы марозу.

Вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання, пад уплывам якіх Беларусь будзе знаходзіцца да канца тыдня, прынясуць дождж і мокры снег. На дарогах чакаецца галалёдзіца, у асобных раёнах — туман. У сераду, 24 лютага, слупок тэрмометра пакажа ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. У чацвер, 25 лютага, чакаецца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў. Уначы пры праясненнях слупок тэрмометра пакажа 8‑10 градусаў ніжэй за нуль.

Тэмпература паветра ўначы ў пятніцу, 26 лютага, будзе вагацца ад 0 да 7 градусаў марозу. Пры праясненнях чакаецца да мінус 10. Днём — ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла.

У канцы тыдня атлантычны цыклон прынясе на тэрыторыю Беларусі чарговую порцыю ападкаў у выглядзе дажджу і мокрага снегу.

На дарогах па‑ранейшаму будзе слізка. Тэмпература паветра 27‑28 лютага будзе вагацца ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла. Днём на поўдні краіны чакаецца 4‑5 градусаў цяпла.

0
грязный гарри / Адказаць
22.02.2010 / 21:01
неужели такая офигенно необьятная территория страны,что нельзя конкретно сказать,где будет -3, а где +3???Вот работка непыльная!Вышел на двор,носом поводил туда-сюда,потом ляпнул что-нибудь =плюс-минус =десять градусов погрешности и все!!! А людям,особенно водителям-ломай голову и мучайся.ДОСТАЛИ!!!
0
Зьміцер / Адказаць
23.02.2010 / 16:37
Цалкам згодны з грязный гарри, артыкулы пра надвор'е на сайце "НН" на рэдкасьць неінфарматыўныя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру