Паўабаронцу нямецкага «Штутгарта» Аляксандру Глебу давядзецца ў аўторак у рамках 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў змагацца са сваёй былой‑цяперашняй [каталонцам ён належыць, а ў «Штутгарце» знаходзіцца ў арэндзе] камандай — іспанскай «Барселонай», у якой беларус так і не змог заваяваць месца ў асноўным складзе.

Футбаліст зборнай Беларусі настроены вельмі аптымістычна, лічачы, што ў яго новай каманды ёсць нядрэнныя шанцы супраць іспанскага гранда.

«Мы ведаем сакрэт гульні супраць «Барсы», і ў нас ёсць план на гэтую гульню. Але які, вось гэтага я не скажу», — заявіў Глеб нямецкаму выданню Kicker.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?