Як паведамілі ў пракуратуры горада, паводле факта неналежнага выканання службовымі асобамі УП «ЖРЭА Партызанскага раёна Мінска» службовых абавязкаў па ачыстцы ад снегу дахаў будынкаў раённай пракуратурай распачата справа на падставе артыкула 428 Крымінальнага кодэкса (службовая халатнасць).

Прычынай для распачынання справы стала гібель 19 лютага 70‑гадовай мінчанкі.

Трагедыя адбылася прыблізна ў 14.00 блізу дома № 38 па вуліцы Даўгабродская.

На адну жанчын, якія сядзелі на лаўцы каля пад’езда, з даху ўпала глыба лёду. Пенсіянерка памерла на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?