22.02.2010 / 18:49

Пілігрымка з Мінска ў Святую Зямлю

Мінскі архікатэдральны касцёл запрашае прыняць удзел у пілігрымках у Святую Зямлю, якія адбудуцца 15—23 красавіка і 18—26 красавіка 2010 г. Малітоўныя падарожжы будуць праходзіць у суправаджэнні святароў.

Пілігрымы наведаюць месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Хрыста: пабываюць у Назарэце, на гары Табор, на гары Благаслаўленняў, у Капернауме, Бэтлееме, Іерусаліме, пройдуць сцежкамі Крыжовага шляху Езуса, пабываюць у Гефсіманскім садзе і г.д. У праграме пілігрымак прадугледжана штодзённая святая Імша.

Кошт пілігрымкі складае 790 еўра і ў яго ўваходзяць:

— авіябілеты
— пражыванне
— харчаванне (снеданне, вячэра)
— аўтобуснае суправаджэнне па святых месцах
— групавая віза
— медыцынская страхоўка
— уваходныя білеты
(абеды і набыццё сувеніраў у кошт пілігрымкі не ўваходзяць).

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

+375 17 211 36 36
+375 29 611 35 36 (Velcom)
+375 33 631 35 36 (MTC)

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру