22.02.2010 / 23:29

Лех Качынскі заклікаў Еўрасаюз да салідарнасці з польскай меншасцю ў Беларусі 4

Пра гэта прэзідэнт Польшчы заявіў пасля сустрэчы з Анжалікай Борыс і іншымі прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі.

Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі заклікаў Еўрасаюз да салідарнасці з польскай меншасцю ў Беларусі. «Салідарнасць вельмі неабходна нашым землякам і ўсім тым, хто хоча перамен у Беларусі. Гэта мой абавязак як прэзідэнта — выказаць поўную салідарнасць»,

— заявіў Качынскі 22 лютага ў Варшаве пасля сустрэчы з Анжалікай Борыс і іншымі прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі.

Качынскі, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта Польшчы, адзначыў, што становішча польскай меншасці ў Беларусі ў апошні час прыкметна пагоршылася. Прэзідэнт падкрэсліў, што яму ніколі не быў абыякавы лёс палякаў, якія жывуць у Беларусі, і ён робіць канкрэтныя захады для паляпшэння іх становішча. Адным з такіх захадаў Качынскі назваў нядаўні ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім ён выказаў занепакоенасць і рашучы пратэст супраць узмацнення рэпрэсій у дачыненні да СПБ.

Прэзідэнт канстатаваў, што

да апошняга часу дзеянні польскага ўрада ў гэтым пытанні не давалі вынікаў, і выказаў надзею, што сітуацыю палепшаць захады ў рамках Еўрасаюза.

Качынскі падкрэсліў, што Польшча абараняе не толькі сваіх землякоў, але таксама каштоўнасці і прынцыпы, прынятыя Еўрасаюзам.

«Мы абараняем таксама грамадзянскую супольнасць, у рамках якой ёсць месца для правоў нацыянальных меншасцяў, у дадзеным выпадку польскай, а таксама правоў апазіцыі», — сказаў прэзідэнт.

Анжаліка Борыс выказала падзяку Качынскаму за салідарнасць. Паводле яе слоў, гэта мае велізарнае значэнне для тысяч палякаў, і не толькі для тых, хто сёння змагаецца за свае правы, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы польскага прэзідэнта.

Як паведаміў прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар, падчас сустрэчы, якая доўжылася больш чым паўгадзіны, абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з сітуацыяй вакол Саюза палякаў на Беларусі і становішчам у краіне. Паводле яго слоў, Качынскі і Борыс заявілі пра неабходнасць сумесных дзеянняў краін ЕС па абароне правоў чалавека ў Беларусі.

«Прэзідэнт з першых вуснаў атрымаў адказы на ўсе пытанні, што яго цікавілі. Сустрэча прайшла вельмі пазітыўна, і мы задаволены яе вынікамі», — сказаў Банцар.

Ён выказаў надзею, што зварот Качынскага прыцягне большую ўвагу еўрапейскіх палітыкаў да сітуацыі ў Беларусі.

Як паведаміў Банцар,

увечары 22 лютага запланаваны жывы эфір з удзелам Борыс на двух папулярных польскіх тэлеканалах — Polsat News і TVN 24.

Раніцай 23 лютага Борыс вылятае ў Брусель для ўдзелу ў сустрэчах у Еўрапарламенце, а астатнія ўдзельнікі дэлегацыі вернуцца ў Беларусь.

22 лютага на пасяджэнні ў Бруселі кіраўнікі МЗС краін ЕС выказалі заклапочанасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, асабліва ў сувязі з падзеямі вакол Саюза палякаў. Паводле слоў Лутца Гюльнера, прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан, міністры адзначылі, што «палітычна сітуацыя з польскай меншасцю ў Беларусі не засталася незаўважанай». У той жа час санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска на пасяджэнні не абмяркоўваліся, і асобнай заявы таксама прынята не было.

0
Danik / Адказаць
23.02.2010 / 00:20
Меня терзают смутные сомнения: в польском языке матерные слова такие же как и в русском. А ведь польский язык старше русского на 1000 лет!
0
wint / Адказаць
23.02.2010 / 03:37
Прапаную пакаяцца Качынскаму і папрасіць прабачэньня ў Беларусі за Бярозу і генацыд беларусаў, а не рыхтаваць падзел Беларусі. Таксама ня блага б было выставіць за генацыд і рахункі.
0
случайный прохожий / Адказаць
23.02.2010 / 10:39
Как я и глаголил провидчески, весь пар вышел в свисток. "Выразили солидарность", "призвали", бла-бла-бла. Первой ласточкой было абсолютно размытое заявление МИД Франции, отделавшегося общими фразами, которые применимы к любой стране (а у наших оппозиционеров почему-то вызвавшее бурю радости), Затем в Брюселе устами госпожи Эштон поставили точку: поляки, идите вы лесом со своим бредом по поводу санкций и ущемлений поляков. Вот и Качинский сдулся, и газета выборча "анонимные" мысли ретранслирует про бесперспективность санкций. Да, еще есть Эурапарлямант. Но значимость принимаемых там резолюций по РБ равна нулю. Так что, спадарства, злачынны рэжым в очередной раз видал всех в гробу.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру