Першы замежны візіт у статусе прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч зробіць у Брусэль.

Візіт запланаваны на 1 сакавіка, і еўрапейскія лідэры ўжо пацвердзілі сваю згоду на сустрэчу з новым кіраўніком ўкраінскай дзяржавы.

Пра тое, што дата і папярэдняя праграма візіту Януковіча ў Брусэль ўзгодненыя, пацвердзілі 22 лютага адразу некалькі крыніц ў структурах ЕС. Януковіч мае сустрэцца з прэзідэнтам ЕС Херманам ван Рампеем, прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу і прэзідэнтам Еўрапарламента Ежы Бузекам.

Аднак афіцыйна аб паездцы Януковіча будзе абвешчана толькі пасля яго інаўгурацыі — да прывядзення Януковіча да прысягі ў Брусэлі не могуць называць яго паўнамоцным прэзідэнтам і гарантаваць яму сустрэчы такога высокага ўзроўню. Але неафіцыйную згоду на сустрэчу з украінскім лідэрам пацвердзілі усе вышэйзгаданыя еўрапейскія чыноўнікі.

Візіт новага ўкраінскага прэзідэнта ў Маскву адбудзецца пасля паездкі ў Брусэль — у першай дэкадзе сакавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?