Той самы Боўлдэр, фота з Вікіпедыі.

Той самы Боўлдэр, фота з Вікіпедыі.

Самыя шчаслівыя і найбольш здаровыя амерыканцы жывуць у Боўлдэры, штат Каларада. Да такой высновы прыйшлі складальнікі рэйтынгу гарадоў з даследчай фірмы Gallup.

«Большасць з гарадоў, што трапілі ў верхнюю частку нашага спісу, размешчаныя на захадзе, а большасць праблемных — на поўдні», — адзначыў кіраўнік даследавання Дэн Уіттерс.

Усяго ў рэйтынг уключаныя 162 буйныя і сярэднія па велічыні гарады, а таксама гарадскія агламерацыі, ацэненыя паводле некалькіх паказчыкаў, у тым ліку па эмацыйным, фізічным і эканамічным становішчам жыхароў. У даследаванні, праведзеным у 2009 годзе, прынялі ўдзел больш за 353 тысяч жыхароў ЗША. Апошні радок рэйтынгу заняў муніцыпальны статыстычны раён на мяжы Заходняй Вірджыніі, Кентукі і Агаё.

Большасць гарадоў, дзе людзі найбольш высока ацэньваюць дабрабыт ўласнага жыцця, — дзевяць з першай дзесяткі — месца размяшчэння буйных універсітэтаў, вайсковых аб'ектаў або органаў улады штатаў. У Боўлдэры, які расцягнуўся ля падножжа Скалістых гор, размешчаны галоўны кампус найбуйнейшага ў штаце Універсітэта Каларада.

Глядзі таксама:
Кліўленд названы самым убогім горадам ЗША

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?