Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, ноччу па паўночна‑заходняй палове, а днём на значнай частцы тэрыторыі невялікія ападкі (мокры снег, дождж).

Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, ноччу па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 5 да плюс 1°С, па поўначы Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 7°С, днём ад мінус 3 да плюс 3°С, па Брэсцкай вобласці да плюс 5°С.

У Мінску 24 лютага воблачна з праясненнямі. Невялікія ападкі (мокры снег, дождж), слабы туман, галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 2°С, днём ад 0 да плюс 2°С.

У наступныя двое сутак, 25—26 лютага, па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. Часамі невялікія ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра: 25‑га ноччу ад 0 да мінус 7°С, па поўначы пры праясненнях да мінус 10°С, днём — ад мінус 2 да плюс 4°С; 26‑га ноччу ад мінус 4 да плюс 1°С, днём ад 0 да плюс 5°С.

25 лютага ў Мінску воблачна з праясненнямі, часамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—5, днём прыкладна 0°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?