Матч «Беларусь—Швейцарыя» будзе трансляваць тэлеканал «НТВ‑Беларусь»
23 лютага ў 22.00 па беларускім часе.
23 лютага ў 22.00 па беларускім часе стартуе плей‑оф алімпійскага хакейнага турніру ў Ванкуверы. Як паведамляе прэс‑служба Белтэлерадыёкампаніі, жывую трансляцыю матчу будзе весці тэлеканал «НТВ‑Беларусь».
У заключным матчы папярэдняга раунда алімпійскага хакейнага турніру зборная Беларусі выйграла ў каманды Германіі з лікам 5:3 і заняла трэцяе месца ў сваёй групе. 17 лютага беларускія хакеісты прайгралі фінам (1:5), а 19‑га — шведам (2:4).
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары