У студзені 2010 года аб’ём вытворчасці нафтапрадуктаў у грашовым выражэнні скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года на 31,5%, паведамляе Белстат.

За першы месяц 2010 года прадпрыемствы нафтаперапрацоўчай прамысловасці выпусцілі прадукцыі на 1 трлн. 592,5 млрд. рублёў (68,5% да ўзроўню студзеня мінулага года).

Вытворчасць аўтамабільных бензінаў у студзені скарацілася на 28,5%, дызельнага паліва — на 27,4%, топачнага мазуту — на 35,3%, бытавога пячнога паліва — на 8,6%. У той жа час вытворчасць масла змазачнага вырасла на 42,2%, біядызельнага паліва — на 93,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?