Прадстаўнікі гурту Rammstein не каментуюць заявы некаторых прадстаўнікоў грамадскасці Беларусі аб канцэрце ў Мінску 7 сакавіка.

Як заявілі БелаПАН у прэс‑службе нямецкай кампаніі Pilgrim Management, якая прадстаўляе інтарэсы гурту, згодна з палітыкай кіраўніцтва Rammstein,

падобныя заявы не каментуюцца.
Між тым, паводле іх інфармацыі, канцэрт Rammstein у Мінску адбудзецца, продаж білетаў працягваецца.

Як паведамлялася раней, беларускі Грамадскі савет па маралі (ГСМ) запатрабаваў ад арганізатараў канцэрта Rammstein у Мінску зрабіць папярэдні прагляд выступлення музыкантаў. Кіраўнік савета Мікалай Чаргінец выступіў са спецыяльнай заявай, дзе ўказаў, што »творчасць гэтага гурту з’яўляецца непрыкрытай прапагандай гомасексуалізму, мазахізму і іншых ненармальнасцяў, жорсткасці, гвалту і непрыстойнай лаянкі».

Аднак арганізатары канцэрта не атрымлівалі афіцыйных дакументаў ні ад Міністэрства культуры, ні ад грамадскіх арганізацый.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?