Белстат паведамляе, што сярэдні заробак работнікаў у студзені 2010 г. склаў 999 963 рублі (у снежні 2009 г. — 1 093 017 рублёў),

што азначае яго падзенне на 8,5135% (або 93 тыс. рублёў).

Сярэдні налічаны заробак рабочых і служачых у студзені склаў 1 020 808 рублёў (у снежні — 1 115 338 рублёў).