Навукоўцы Універсітэта Берклі даказалі, што дзве гадзіны сну днём робяць чалавека больш разумным.

Псіхолагі на працягу пяці гадоў даследавалі больш за тысячу пацыентаў. Тыя, хто спаў удзень, паказвалі лепшыя дасягненні ў вучобе і разумовай працы. Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што дзённы сон больш глыбокі, чым адпачынак ноччу.

Кіраўнік даследаванняў Мэцью Уолкер кажа, што ўвечары чалавек траціць 2 гадзіны на тое, каб сапраўды заснуць, і толькі потым інфармацыя пачынае засвойваецца. Дзённы сон адразу становіцца глыбокім, і таму інфармацыя, прачытаная перад гэтым, адразу паступае ў цэнтр запамінання ў мозгу.

Псіхолаг Віктар Нябокі з Кіеўскага цэнтра здаровага сну лічыць, што дзённы сон спрыяе разумоваму развіццю дзіцяці.

«Лепш каб дзеці спалі пасля таго, як прыйдуць са школы і да таго, як пачнуць рабіць хатняе заданне. Тады дзіця лепш памятае, што вывучыла і не адчувае нагрузкі на кароткачасовую памяць», - кажа псіхолаг.

Але вучоныя лічаць, што час дзённага сну не павінен перавышаць дзве гадзіны. Бо тады мозг зусім расслабіцца і будзе цяжка потым засяродзіцца на разумовай працы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?