На борце круізнага лайнера Celebrity Mercury, які здзяйсняе тур па Карыбскім моры, 326 пасажыраў і 27 членаў экіпажа захварэлі на невядомы вірус.

У хворых назіраецца парушэнне стрававання і дыярэя. Усяго на борце судна знаходзяцца каля 1,8 тыс. пасажыраў і больш за 800 членаў экіпажа.

Ва ўсіх хворых ўзятыя аналізы, якія адправілі ў лабараторыю для далейшага вывучэння віруса. Mercury выйшаў з Чарльстона 15 лютага. Чакаецца, што лайнер вернецца ў порт 26 лютага.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?