Эстафетнай гонкай скончылася праграма Алімпіяды для жанчын‑біятланістак. Зборная Беларусі размясцілася на 7‑ым радку.

За нашу каманду беглі па этапах: Людміла Калінчык, Дар’я Домрачава, Вольга Кудрашова і Надзея Скардзіна.

Найвышэй атрымалася падняцца пасля першай стральбы Кудрашовай. Са стадыёну Вольга сыходзіла на трэцім месцы, прайграючы лідэру 45 секунд. Але марудны бег усё той жа Кудрашовай і Скардзіна адкаціў каманду на выніковае сёмае месца.

Золата ў Расіі, срэбра — Францыі, бронза — Германіі.

Заўтра адбудзецца эстафетная гонка ў мужчын.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?