Гаворка вядзецца пра Лёзьненскі, Вушацкі ды Расонскі раёны. У астатніх сытуацыя складаная. У параўнаньні зь мінулым годам колькасьць захворваньняў павялічылася больш чым у шэсьць разоў і дасягнула лічбы 233. Толькі ў Сеньненскім раёне зафіксавана 40 выпадкаў. Пры гэтым у гаспадарцы «Алексінічы» трэба было ўвесьці вэтэрынарны карантын, бо калгасны статак ад небясьпечнага віруса пасьпеў скараціцца амаль на дзесяць галоў. Яшчэ адна карова загінула на прыватным падворку ў самой вёсцы Алексінічы.

У Віцебскай абласной вэтэрынарнай лябараторыі пацьвердзілі дыягназ захворваньня і зрабілі вакцынацыю мясцовых жыхароў і свойскай жывёлы. Прычынай эпідэміі спэцыялісты лічаць вялікі рост колькасьці лісаў і енатавідных сабак, адстрэл якіх быў забаронены — пошук спажывы прыцягвае іх да чалавечага жытла. Гэтак зь енатавідным сабакам сутыкнуўся на сваім панадворку ў вёсцы Вялікі Азярэц Сеньненскага раёну 22-гадовы хлопец — вынікам сустрэчы стаў укушаны палец, разьвіцьцё хваробы ды заўчасная сьмерць.

У цывілізаваных краінах адсочваюць колькасьць небясьпечных драпежнікаў, рэгіструюць іхныя норы ды праводзяць вакцынацыю. У Беларусі на гэткія мерапрыемствы бракуе грошай. А калі яны і ёсьць, то іх распускаюць на задушлівыя прэпараты, як «Анілін-супэр», ці адмысловыя стрэльбы «Санітар», каб выканаць пляны па зьнішчэньні беспрытульных жывёлін у гарадах вобласьці — чатыры сабачыя альбо каціныя галавы ў дзень. Вяскоўцам жа даводзіцца самім клапаціцца пра бясьпеку скаціны і хатняй птушкі — яны трымаюць свойскую жывёлу ў хлявах або пад пагрозай вялікіх штрафаў самастойна адстрэльваюць нязваных лясных гасьцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?