У нашым Гродне ўсё модне

На Саборнай, напрыклад, вуліцы то столькі таўчэцца заўсёды народу, не маючы, відаць, нічога лепшага да работы, што калі патрэба здарыцца прайсці, то і людзям, і сабе паадбіваеш бакі.

П.Аляксюк, «НН». №8. 1910

Абакралі Папова на 40 тысяч

Галоўны трэнер беларускай біятлоннай зборнай Аляксандр Папоў кіраваў у аэрапорт, каб вылецець у Нарвегію, дзе беларусы 19‑га меліся ўзяць старт у чэмпіянаце свету. Выпраўляўся сп.Папоў не з пустымі рукамі — вёз на патрэбы каманды 40 000 даляраў, атрыманых у Міністэрстве спорту й турызму. Аднак гэтага трэнеру падалося малавата, дык ён вырашыў заскочыць у сувенірны аддзел ЦУМа. Торбачку з грашыма коўч не пакінуў у машыне, а захапіў з сабой у краму… Пра тое, што адбылося ў ЦУМе, мала каму вядома. Але кругленькая сума знікла. Шакаваны Папоў адразу ж пасля выяўлення прапажы падаў заяву ў Першамайскі РУУС. Тут жа гора‑скарбніка арыштавалі, але неўзабаве адпусцілі.

«НН». №8. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0