Адкрытую ў грамадскім месцы бутэльку піва міліцыя можа ўспрымаць як правапарушэнне.

Пра гэта паведамілі ў Цэнтральным РУУС Мінска.

«У міліцыю, у тым ліку і на сайт ГУУС, паступіла нямала пытанняў аб адказнасці ў выпадку, калі, напрыклад, бутэлька піва знаходзіцца ў пакеце. Ці маюць права супрацоўнікі міліцыі зазірнуць у пакет і прыняць якія‑небудзь меры?» — адзначылі ў РУУС.

Адказнасць наступае ў тым выпадку, калі, напрыклад, маладыя людзі, седзячы на лавачцы ў парку, хаваюць у пакеце бутэльку піва або іншага слабаалкагольнага напітка, і гэта бутэлька адкрытая.

Супрацоўнік міліцыі мае поўнае права зазірнуць у пакет і, убачыўшы там адкрытую бутэльку моцнага напітку, прыняць адносна парушальніка ўстаноўленыя законам меры.

Як паведамлялася, 23 лютага ўступілі ў сілу папраўкі ў КоАП Беларусі. Адна з гэтых паправак, якія выклікала шырокі грамадскі рэзананс, унесла змяненні ў артыкул 17.3, у адпаведнасці з якім цяпер прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за распіццё слабаалкагольных напіткаў або піва ў грамадскім месцы. Такім прынята лічыць вуліцу, стадыён, сквер, парк, грамадскі транспарт або іншыя грамадскія месцы, за выключэннем месц, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва. Максімальны памер штрафу за такое правапарушэнне складае 15 базавых велічынь (больш за Br500 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?