Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў у сераду, што новы закон аб зніжэнні пенсій былым афіцэрам камуністычных спецслужбаў, а таксама сябрам Вайсковай рады нацыянальнага выратавання «WRON» (гэты орган на чале з Ярузэльскім увёў у 1981 годзе ў Польшчы ваеннае становішча), які увайшоў у сілу сёлета, часткова не адпавядае Канстытуцыі.

Гаворка ідзе менавіта пра тую частку закона, якая датычыць сябраў WRON.

Такім чынам, генерал Войцех Ярузэльскі, як і іншыя сябры рады, зноў будуць атрымліваць пенсію ў памеры ў сярэднім 8495 злотых — гэта амаль 3 тысячы даляраў.

Між тым, зніжэнне пенсіі былым афіцэрам камуністычнай бяспекі прызнанае адпаведным Асноўнаму закону краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?