Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 лютага ў Беларусі будзе воблачна. Месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж). На большай частцы тэрыторыі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 2°С, днём 0 — плюс 6°С.

У Мінску 26‑га воблачна, часамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж), туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 1°С, днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак, 27—28 лютага, у Беларусі будзе воблачна, часам невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра: 27‑га ноччу мінус 5 — плюс 1°С, днём 0 — плюс 5°С; 28‑га ноччу мінус 3 — плюс 2°С, днём 0 — плюс 5°С, па паўднёвым захадзе да плюс 7°С.

У Мінску 27‑га воблачна, часам невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём 0 — плюс 2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?