11 сакавіка ў Літве пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 20-ай гадавіне падпісання Акта аб незалежнасці. Літва была першай з былых савецкіх рэспублік, хто заявіў аб сваёй незалежнасці ад СССР.

У сувязі з круглай датай, плануецца шэраг урачыстасцяў з удзелам кіраўніцтва краіны. На іх былі запрошаныя ўсе кіраўнікі краін ЕС, а таксама прэзідэнт Расіі Д.Мядзведзеў. Што праўда, расійскі прэзідэнт ад запрашэння адмовіўся, спасылаючыся на занятасць.

Ці будзе запрошаны кіраўнік Беларусі – вялікае пытанне. У літоўскай амбасадзе інфармацыяй аб гэтым пакуль не валодаюць і каментаваць магчымасць візіту адмаўляюцца.

Раней паведамлялася, што на запрашэнне Лукашэнкі ў Літву паўплывае рашэнне Беларусі аб выдачы У.Усхопчыка – генерала, якога літоўскі бок падазрае ў злачынствах, здзейсненых 13 студзеня 1990 году ля тэлевежы ў Вільні. Генпракуратура Беларусі заявіла, што не будзе супрацоўнічаць з літоўскімі калегамі па гэтым пытанні.

У той жа прэзідэнт Украіны Януковіч запрашэнне на ўрачыстасці атрымаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?