На чыгуначнай станцыі Пінск 39‑гадовая жанчына, спрабуючы пакончыць жыццё самагубствам, кінулася пад цягнік.

Як паведамілі ў лінейным пункце міліцыі станцыі Пінск Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, інцыдэнт адбыўся 24 лютага ў 23.47. Жыхарка аднаго з сельскіх населеных пунктаў раёна стаяла на пасадачнай платформе, і калі да станцыі пад’язджаў пасажырскі цягнік №308 маршруту Брэст — Смаленск, кінулася пад яго.

З траўматычнай ампутацыяй абедзвюх ног яна дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай гарадской бальніцы.

Праверку па гэтым факце праводзіць Брэсцкая транспартная пракуратура.

Як адзначылі ў лінейным пункце міліцыі, у 2010 годзе гэта першы выпадак спробы суіцыду на тэрыторыі станцыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?