Сёння ў Кіеве міністр замежных спраў Польшчы, Радаслаў Сікорскі, сустрэўся спачатку са сваім беларускім калегам С.Мартынавым, а потым і з кіраўніком Беларусі, А.Лукашэнкам.
Падчас сустрэчы Лукашэнка выказаў згоду сумесна разабрацца ў сітуацыі з СПБ і пагадзіўся стварыць
Паводле «Gazety Wyborczej», існуе два планы развіцця падзей. Першы прадугледжвае легалізацыю СПБ на чале з Борыс. У такім выпадку ў Беларусі афіцыйна з’явіцца два саюзы палякаў. Паводле другога варыянта, адбудзецца перадзел маёмасці афіцыйнага СПБ, частку якой перададуць неафіцыйнай арганізацыі на чале з А.Борыс.
Усе перамовы польскага МЗС з беларускім бокам вяліся ў рэжыме non paper — без падпісання афіцыйных дакументаў.
У сваю чаргу лукашэнкаўскае агенцтва БЕЛТА піша, што «Аляксандр Лукашэнка перакананы ў паспяховым вырашэнні сітуацыі вакол Саюза палякаў на Беларусі. Такую пазіцыю ён пацвердзіў сёння ў Кіеве, адказваючы на пытанні журналістаў».