Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Мінгарвыканкама, блогер Яўген Ліпковіч звярнуўся з заявай да намесніцы кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч.

«У сувязі з тым, што ўпраўленне арганізацыйна масавай работы ідэалагічнага ўпраўлення Мінгарвыканкама праявіла баязлівасць (выканаўца Тамільчык, кіраўнік Хільман) і пад фармальнай нагодай адмовілася разглядаць пытанне пра ўзгадненне эскізу інфармацыйнага постэра, для размяшчэння яго на рэкламных канструкцыях у Валгаградскай выбарчай акрузе №54 г. Мінска, пераканаўча прашу ваша ўпраўленне ўзгадніць інфармацыйны постэр, каторы прыкладаецца. Прашу праявіць разуменне, што тэрміны па зборы подпісаў абмежаваныя і паскорыць працэс прыняцця рашэння», — прыводзіць Ліпковіч у сваім блогу тэкст звароту.

25 лютага начальнік Упраўлення арганізацыйна‑масавай работы ідэалагічнага аддзела Мінгарвыканкама Тамільчык паведаміў, што «гэта не іх пытанне». «Што яны не ўзгадняюць інфармацыйныя постэры. Вось калі б гэта былі СМІ, тады… А гэта мы не ўзгадняем», — піша ў сваім блогу Ліпковіч.

Яўгені Ліпковіч балатуецца ў Мінскі гарсавет па Валгаградскай выбарчай акрузе № 54.

У сваім блогу Ліпковіч таксама змясціў калаж пад назвай: «Фрагмент карціны В.Сурыкава «Наталлю Пяткевіч вязуць у Мінгарвыканкам узгадняць інфармацыйны постэр Ліпковіча Я.А.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?