Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыска Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімірам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Пра гэта паведаміла адвакатам абвінавачаных сакратар суддзі Аляксея Цяцюхіна, які будзе весці працэс.

«Паводле маіх звестак працэс пачнецца ў адкрытым рэжыме, але потым па рашэнні бакоў яго могуць і закрыць, «—паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.

***

Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку арыштавалі ў Ваўкавыску 8 лютага 2009 года і дагэтуль утрымліваюць ў мінскім следчым ізалятары. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту супроць высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і ў падпале дома міліцыянта. Сваёй віны Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць і кажуць, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?