Як паведаміў начальнік службы арганізацыі перавозак аэрапорта Юрый Маркоўскі, з прычыны неспрыяльных умоў надвор’я ў аэрапорце Мінск‑1
быў затрыманы ранішні рэйс з Мінска ў Калінінград.
«Самалёт вылецеў з Мінска ў 11.07, затрымка склала каля 40 хвілін, — распавёў суразмоўца. —
Акрамя гэтага быў адменены рэйс з Масквы ў Мінск і з Мінска ў Маскву».
У даведачнай службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск запэўнілі, што моцны туман не адбіўся на графіку палётаў самалётаў. Аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме. «Усе ранішнія рэйсы выконваліся згодна з раскладам, і ніводнай затрымкі з‑за надвор’я не было».