30.08.2006 / 14:06

Прэмія імя Завадзкага нашаніўцам (абноўлена) 16

Юлія Дарашкевіч і Андрэй Дынько сталі ляўрэатамі прэміі «За мужнасьць і прафэсіяналізм».

Юлія Дарашкевіч і Андрэй Дынько сталі ляўрэатамі прэміі «За мужнасьць і прафэсіяналізм».

30 жніўня расейскі Першы канал і Беларуская асацыяцыя журналістаў абвесьцілі імёны ляўрэатаў прэміі «За мужнасьць і прафэсіяналізм» імя Зьмітра Завадзкага за 2006 год. Яе ўладальнікамі сталі галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, фотакарэспандэнт газэты Юлія Дарашкевіч, журналіст «Комсомольской правды» в Белоруссии» Алег Улевіч.

Нагадаем, што Андрэй Дынько адседзеў у сакавіку 10 сутак у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Юлія Дарашкевіч мужна выконвае свае прафэсійныя абавязкі, нягледзячы на шматлікія перашкоды з боку праваахоўчых органаў. Алег Улевіч быў жорстка зьбіты 2 сакавіка ля сьценаў Кастрычніцкага РУУС Менску падчас асьвятленьня затрыманьня экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Даведка «Нашай Нівы»

Прэмія «За мужнасьць і прафэсіяналізм» імя Зьмітра Завадзкага была заснавана ў 2002 г. у памяць зьніклага 7 ліпеня 2000 г. апэратара ОРТ супрацоўнікамі каналу (цяпер – Першы канал). Пазьней да вызначэньня кандыдатаў далучылася Беларуская асацыяцыя журналістаў. Уручаецца альбо беларускім журналістам, альбо журналістам, што працуюць у Беларусі і сутыкаюцца зь перашкодамі ў асьвятленьні важных грамадзка-палітычных падзей ды зазнаюць уціск з боку ўладаў ці праваахоўных органаў.

Першымі ўладальнікамі прэміі сталі тэлеапэратары Сяргей Гельбах, Сяргей Пушкін, Канстанцін Марозаў, Уладзімер Андронаў, Уладзімер Бабарыка.

У 2003 г. прэмію атрымалі фотакарэспандэнты Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, а таксама «Белорусская деловая газета».

У 2004 г. – Інфармацыйная кампанія БелаПАН, Ірына Халіп («Новая газета»), Марына Коктыш («Народная воля») і тэлежурналіст Леанід Міндлін.

Летась прэмію атрымалі: карэспандэнт РЕН-TV у Менску Алена Слаў, апэратар Ўладзімер Косьцін, журналіст радыё «Свабода» Любоў Лунёва, рэдактар «G?os z-nad Niemna» Анджэй Пісальнік, журналіст «Белорусской деловой газеты» Сяргей Сацук.

Сёлета з шасьці кандыдатаў былі ўхваленыя кандыдатуры трох журналістаў.

Прэмія ня мае грашовага вымярэньня і ўяўляе сабою выяву лінзы аб’ектыва камэры на чорнай падстаўцы. Акрамя таго ўганараваныя журналісты атрымліваюць грамату за подпісам гендырэктара Першага каналу Канстанціна Эрнста.

Цырымонія ўзнагароджваньня пройдзе ў пачатку верасьня.

Юлія Дарашкевіч

«Гэты год быў насычаны падзеямі, як станоўчымі, так і ня вельмі. Было шмат працы для журналістаў. Мне вельмі прыемна, што маю працу заўважылі і ацанілі».

Андрэй Дынько

«Каб жа Першы канал яшчэ пра Беларусь паведамляў нармальна... Гэтую прэмію прысуджае журналісцкі калектыў каналу. І выбар ляўрэатаў -- фактычна выказ нязгоды журналістаў з рэдакцыйнай палітыкай каналу. Дзякуй ім за салідарнасьць. Хай гэтая прэмія пакладзецца цаглінай у падмурак будучых, новых адносінаў свабоднай Расеі з свабоднай Беларусьсю».

0
panuryk / Адказаць
30.08.2006 / 14:11
Так трымаць нашаніўцы!
0
Заякот / Адказаць
30.08.2006 / 14:33
А які памер гэнай прэміі?
0
рэдактар / Адказаць
30.08.2006 / 14:41
Каб жа ОРТ яшчэ пра Беларусь паведамляў нармальна... Гэтую прэмію прысуджае журналісцкі калектыў ОРТ. І выбар ляўрэатаў -- фактычна выказ нязгоды з рэдакцыйнай палітыкай каналу. Дзякуй расейскім журналістам за салідарнасьць. Хай гэтая прэмія пакладзецца цаглінай у падмурак будучых, новых адносінаў свабоднай Расеі з свабоднай Беларусьсю. Наконт грошай ня ведаю.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру