26 лютага на беларуска‑літоўскай мяжы ў раёне пагранпераходу «Прывалка» ўзнікла вялікая чарга з аўтамабіляў.

Як паведаміў БелаПАН сведка, які накіроўваецца ў Беларусь з Літвы на аўтамабілі,

ён чакае афармлення ўжо больш за тры гадзіны, у той час як афармленне на літоўскім баку заняло некалькі хвілін.

Каментуючы сітуацыю, начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка выказаў меркаванне, што ўзнікненне чаргі звязана з новымі правіламі часовага ўвозу аўтамабіляў з трэціх краін на тэрыторыю cаюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якія ўвайшлі ў сілу 25 лютага.

У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі з 25 лютага мытнае афармленне транспартных сродкаў, якія зарэгістраваныя ў замежнай дзяржаве і часова ўвозяцца на мытныя тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або РФ, павінна ажыццяўляцца на знешняй мытнай мяжы cаюзнай дзяржавы. У дакументах павінен быць устаноўлены тэрмін часовага ўвозу.

«Гэта новая працэдура для транспарту, яна магла злёгку павялічыць час мытнага афармлення», — сказаў Цішчанка. Паводле яго слоў, з боку памежнікаў афармленне праводзіцца ў звычайным рэжыме,

«ніякай крытычнай сітуацыі няма».

Начальнік прэс‑цэнтра таксама заўважыў, што чарга на мяжы можа быць звязаная з традыцыйным павелічэннем патоку машын напярэдадні выхадных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?