Басманны суд Масквы чарговы раз перанёс разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да беларускага юнака Юрася Іванюковіча. У траўні ён зрабіў надпісы «Жыве Беларусь!» і «БТ ілжэ!»» на шыльдзе беларускай амбасады ў расейскай сталіцы. Пра тое, што адбылося на працэсе сёньня, распавёў адвакат Станіслаў Маркелаў.

Зьявілася яшчэ адна так званая перакладчыца. Яна спрабавала размаўляць з маім падабаронным. Размова аднак была вельмі кароткай. Яна спытала: «Адкуль вы? ». Ён кажа: ««Зь Менску»». Яна доўга не магла зразумець, што гэта за горад, пасьля ўсё ж сьцяміла, што зь Мінску. І больш мы ад яе ніводнага слова на беларускай мове не дачакаліся. Як я зразумеў, у Маскве ёсць цэлы шэраг перакладчыкаў зь беларускай мовы, якія ні слова не разумеюць па-беларуску. У нас гэта будзе ўжо трэці перакладчык. Першыя два наагул не разумелі па-беларуску.

Разгляд справы Юрася Іванюковіча перанесены на 31 жніўня.

Фота Prima-News

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?