Канстытуцыйны суд Калумбіі адхіліў ў пятніцу хадайніцтва прыхільнікаў прэзідэнта Альвара Урыбэ, задавальненне якога дазваляла б правядзенне рэферэндуму аб праве для яго пераабрацца на трэці тэрмін запар.

Прэзідэнт заявіў, што прымае рашэнне суда.

Урыбэ па-ранейшаму карыстаецца абсалютнай падтрымкай у Калумбіі, аднак канстытуцыя забараняе яму зноў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Урыбэ — запеклы праціўнік Чавэса, прэзідэнта суседняй Венесуэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?