27.02.2010 / 12:03

Украіна не будзе ўступаць у Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстана 3

Пра гэта адназначна заявіла першая намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ірына Акімава.

Пра гэта заявіла першая намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ірына Акімава.
Па яе словах, Віктар Януковіч у сваёй прамове на інаўгурацыі і падчас перадвыбарчай кампаніі «выразна і ясна паказаў, што любыя новыя крокі ў міжнародным супрацоўніцтве з любымі краінамі могуць будавацца толькі пры ўмове непарушэння ўжо заключаных дамоваў».

«Паколькі Мытны саюз наўпрост супярэчыць і будзе вельмі моцна ўскладняць сяброўства Украіны ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, на сённяшні дзень, дый на заўтрашні, гэтае пытанне стаяць не можа», — сказала Акімава.

Украіна будзе спрыяць ўступленню ў СГА іншых краінаў СНД і «на гэтай глебе арганізоўваць сваю мытную палітыку», заўважыла яна.

Напярэдадні інаўгурацыі расейскія СМІ закінулі інфармацыю, што Украіна можа далучыцца да Мытнага саюза.

Сяргей Гезгала

0
Алег / Адказаць
27.02.2010 / 15:05
Вось так! Заўтра тамтэйшыя "рюскіе" ўжо пачнуць крычаць: "Не оправдал НАДЕЖДЫ! Не оправдал надежды!" А што зробіць Януковіч у краіне, дзе наймоцная НАЦЫЯНАЛЬНАЯ эліта? Ды нічога: зноў вось так "прыгожанька" будзе выходзіць з казытных сытуацый...
0
Ёпрст / Адказаць
27.02.2010 / 15:34
Гэты "Мытны саюз" - толькі імперская шыльда. Крамлёўскі абшчак - вось яго сапраўдная назва.
0
alek.RU / Адказаць
28.02.2010 / 14:36
на маю думку, толькi адна вашая краiна у цалым свеце павернутая на розных саюзах, як тая старая дзеука-каму б аддацца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру