38-гадовы артыст памёр у сваёй кватэры ў цэнтры Масквы. Два-тры дні ён не выходзіў на сувязь, адзін з сяброў устрывожыўся, высадзілі дзверы — ён ляжыць мёртвы.

Паводле версіі медыкаў, прычынай смерці стала вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць. Выяўлены таксама моцны ацёк унутраных органаў, у тым ліку падстраўнікавай залозы. Вядома, што Галкін моцна выпіваў.

У мінулым годзе актор атрымаў год і два месяцы ўмоўна за страляніну ў бары і бойку з супрацоўнікамі міліцыі.

Уладзіслаў Галкін – сын расійскага актора Барыса Галкіна. Здымаўся ў многіх фільмах, але славу яму прынеслі некалі культавыя «Дальнабойшчыкі», дзе ён зняўся разам з беларускім акторам Уладзімірам Гасцюхіным. А дэбютаваў ён у кіно ў ролі Гекльберы Фіна ў фільме «Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна» Станіслава Гаварухіна ў 1980 годзе. Цікавая яго роль у фільме «У жніўні 1944-га» Міхаіла Пташука.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?