У школе №3 гораду Горкі будзе створана беларускамоўная кляса.

На сходзе бацькоў, чые дзеці прыйдуць сёлета ў школу ўпершыню, старшыня раённай філіі ТБМ прафэсар Алесь Каданьчык заклікаў бацькоў аддаць дзяцей у першую клясу з навучаньнем на роднай мове. Ён таксама перадаў школе для патрэбаў беларускамоўнага навучаньня шэраг друкаваных матэрыялаў. У выніку пяцёра бацькоў выказалі жаданьне, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.

Мясцовыя актывісты ТБМ маюць намер узяць шэфства над гэтай клясай — каб тая стала элітнаю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?