27 лютага павышаныя на 5% фіксаваныя рознічныя цэны на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальная адпускная цана для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.

Рознічная цана на цукар-пясок вагавы складзе 2470 рублёў за кілаграм (раней — 2350), на фасаваны — 2700 руб. (раней — 2570) за кг. Цэны падвышаныя «дзеля кампенсацыі падаражання кошту цукра-сырца, які завозіцца па імпарту і паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый «, паведамляе Мінэканомікі.

Гэта другое падвышэнне цаны на цукар ад пачатку года — 28 студзеня цукар-пясок падаражэў у сярэднім на 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?