30.08.2006 / 16:10

Мінстат падставіў КДБ 4

Некалькі месяцаў таму, калі «Наша Ніва» апублікавала паведамленьне пра тое, што Беларусь, імаверна, закупіла фільтры для Інтэрнэту, Камітэт дзяржбясьпекі афіцыйна дэзавуяваў гэту інфармацыю. Аднак, верагодна, забыў папярэдзіць Міністэрства стытыстыкі пра тое, што не пра ўсе кантракты можна паведамляць грамадзкасьці.

Некалькі месяцаў таму, калі польскія СМІ апублікавалі паведамленьне пра тое, што Беларусь, імаверна, закупіла фільтры для Інтэрнэту, Камітэт дзяржбясьпекі афіцыйна абвергнуў гэтую інфармацыю. Аднак, верагодна, забыў папярэдзіць Міністэрства статыстыкі пра тое, што не пра ўсе кантракты можна паведамляць грамадзкасьці.

Так, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі Мінстату, у першым паўгодзьдзі пералік катэгорый тавараў, што лічацца за Кітаем у графе «імпарт» папоўніўся новай пазыцыяй -"машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі". Аб’ём кантрактаў – 20,6 млн даляраў. У выніку дыпляматы могуць казаць, што наш імпарт з Кітаю павялічыўся на 83,6%.

Дарэчы, нягледзячы на заявы пра стратэгічнае партнэрства Беларусі і Кітаю ў цэлым тавараабарот між нашымі краінамі сёлета істотна зьнізіўся.

0
lamer / Адказаць
30.08.2006 / 18:13
"фільтры для інтэрнэту" - гэта праграмнае абсталяваньне + розныя маршрутызатары\раутэры - якія наўрад ці падыходзяць пад клясыфікацыю "машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфы" "машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфы" - мабыць проста кампутары - якія, як вядома, не абавязкова выкарыстоўваюць менавіта дзеля таго каб фільтраваць інтэрнэт (тут любы комп падойдзе) здаецца ж куплялі ў Кітаі нейкія кампутары для "Александрыйскай Бібліятэкі"
0
Ламер 2 / Адказаць
30.08.2006 / 23:20
уявіце сабе персаналкіі на 20 млн. баксаў. А кампутары для бібліятэкі - гэта падарунак. пашукайце інфу. Дарэчы проста праграмы й роўтеры нічога самі па сабе не могуць зрабіць, трэба мець складаны комплекс (софт, хард і падрыхтаваных людзей). А такі комплекс як раз і можа каштаваць 20 млн. для такой невялікай краіны як Беларусь.
0
lamer / Адказаць
31.08.2006 / 00:19
Ну тады добра. ... Хай бы яны ўжо хутчэй паставілі свае фільтры, і адфільтравалі нас, атмарозкаў. Каб мы хутчэй супакоіліся і заняліся больш важнымі справамі - капаньнем бульбы, сузіраньнем Бацькавых партрэтаў, калупаньнем у носе і вывучэньнем кітайскіх херогліфаў. Яно для нерваў луччэй будзе. А то сядзім тут у етым інцярнэце, пішам розную лухту, дыскрэдзіціруем і вабшчэ...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру