Па стане на 30 жніўня было намалочана 5 млн. 486 тыс.т — то бок на 754 тыс.т менш, чым у мінулым годзе на гэтую дату.

Найбольш намалацілі на Меншчыне — звыш 1,5 млн.т. На Гараденшчыне сабрана 1 млн. 89 тыс.т зерня, Берасьцейшчыне — 780 тыс.т, Магілеўшчыне — 744 тыс.т, Гомельшчыне — 692 тыс.т, Віцебшчыне — 676 тыс.т.

Скошана зерневых з 1 млн. 885 тыс.га (86,2%). У Берасьцейскай вобласьці не апрацавана 4,6% плошчы, у Гарадзенскай — 4,4%, у Гомельскай — 10,2%, у Менскай — 14,8%, у Магілеўскай — 24,4%, у Віцебскай — 24,3%.

На ўласных падворках сабралі зярна зь пятай часткі плошчы (91 тыс.т.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?