30.08.2006 / 17:55

МНС адмаўляецца падпісваць акты гатоўнасьці школ

МНС адмовілася падпісваць акты гатоўнасьці 12 школ. Падставай для адмовы прызнаць тузін адукацыйных аб’ектаў гатовымі да новага навучальнага году паслужылі шматлікія недапрацоўкі ў пляне пажарнай бясьпекі.

МНС адмовілася падпісваць акты гатоўнасьці 12 школ. Падставай для адмовы прызнаць тузін адукацыйных аб’ектаў гатовымі да новага навучальнага году паслужылі шматлікія недапрацоўкі ў пляне пажарнай бясьпекі. Тым часам ужо заўтра ў згаданыя школы павінны прыйсьці вучні, у адваротным выпадку Міністэрству адукацыі давядзецца рабіць экстранныя захады па пераносе заняткаў пад больш трывалыя дахі.

Паводле словаў супрацоўнікаў МНС учора, 29 жніўня, сытуацыя зь нешчасьлівым тузінам абмяркоўвалася на прэзыдыюме Саўміну. У выніку было прынята рашэньне знайсьці кампраміс паміж грашыма і бясьпекай і прызнаць школы гатовымі для эксплюатацыі. Сваю пазыцыю наконт рашэньня дзяржчыноў, супрацоўнікі МНС не абнародуюць. Інспэктары настойваюць на выкананьні першачарговых патрабаваньняў пажарнай бясьпекі.

У прыватнасьці, гаворка вядзецца пра наяўнасьць элемэнтарнай сыгналізацыі і вонкавага водазабесьпячэньня для апэратыўнага тушэньня пажару. У сваю чаргу, у Міністэрства адукацыі няма ні часу, ні грошай для правядзеньня мантажных прац.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру