«Астан Віла» (Бірмінгем) праяўляе цікавасць да паўабаронцы «Штутгарта» і зборнай Беларусі Аляксандра Глеба, паведамляе Tribalfootball.

 Аляксандр Глеб у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны» 24 лютага 2010 г. daylife.com

Аляксандр Глеб у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны» 24 лютага 2010 г. daylife.com

Беларускі футбаліст, правы на якога належаць «Барселоне», незадаволены адсутнасцю дастатковай гульнявой практыкі і ўжо заявіў, што гэты сезон будзе для яго ў нямецкім клубе апошнім.

Хаўбек таксама даў зразумець, што хацеў бы вярнуцца ў «Барселону» і прабіцца ў асноўны склад каталонцаў.

Глеб мае досвед выступленняў у Англіі — у 2005 — 2008 гадах ён абараняў колеры лонданскага «Арсенала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?