Пасол Балгарыі ў Беларусі Захары Радукаў выступае за спрашчэнне візавага рэжыму для беларускіх грамадзян пры паездках у краіны Еўрасаюза. Пра гэта ён заявіў 1 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

«Я асабіста выступаю за тое, каб максімальна аблегчыць магчымасць узаемных паездак. Для нас гэта важна», — сказаў Радукаў.

У сваю чаргу, загадчыца консульскай службы пасольства Балгарыі Галіна Бачварава паведаміла, што ў 2009 годзе краіну наведалі 27 тыс. беларускіх турыстаў.

Гэта на 40% больш, чым было ў 2008 годзе.

Бачварава таксама адзначыла, што 35% усіх турыстаў, якія прыязджаюць у Балгарыю, складаюць дзеці да 18 гадоў. Яна падкрэсліла, што новы візавы кодэкс ЕС, які набывае моц у красавіку 2010 года, прадугледжвае бясплатную выдачу віз дзецям да шасці гадоў, а для дзяцей да 12 гадоў кошт шэнгенскай візы складзе 35 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?