Магчыма, ён ужо пачаўся. Белгідрамэт прагназуе на 31 жніўня моцныя залевы.
Мэтэаролягі паведамляюць, што сёньня чакаюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах Гарадзенскай, Віцебскай і Менскай абласьцей – залевы. Чакаюцца навальніцы з хуткасьцю ветру да 15-20 мэтраў за сэкунду.
Віной усяму – паўднёвы цыклён, які з хуткасьцю 35 км/г сунецца з Чорнага мора. Праўда, сыноптыкі аптымістычна зазначаюць, што 1 верасьня моцныя дажджы спыняцца. Заўтра тэмпэратура паветра чакаецца ў межах 13-19 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да 22 градусаў.
У сувязі з моцнымі дажджамі, сталічная ДАІ папярэдзіла напярэдадні аб магчымым затапленьні некаторых вуліц і участкаў гораду, а менавіта: плошчы Бангалор, вуліцы Няміга, праспэкту Дзяржынскага, вуліцаў Харкаўская і Сталетава, перакрыжаваньняў праспэкту Пераможцаў і вуліцы Ігнаценкі, праспэкту Пушкіна і вуліцы Прытыцкага.
Апошняе штармавое папярэджаньне сыноптыкі прагназавалі 24 жніўня, а 21 жніўня – моцныя дажджы. Тады ўсё збылося.
Жніво таксама спынена.