Вядомы іранскі рэжысёр арыштаваны ў Тэгеране сіламі бяспекі. Джафар Панахі быў затрыманы вечарам у панядзелак ва ўласным доме падчас свята разам з жонкай, дачкой і 15 гасцямі.

Пра гэта паведамляецца на інтэрнет‑сайтах іранскай апазіцыі.

Прычыны арышту не прыводзяцца, але паказваецца, што пры арышце ў доме быў праведзены ператрус і сканфіскаваныя некаторыя рэчы.

Панахі вядомы не толькі сваімі фільмамі, але і палітычнай дзейнасцю. Ён адкрыта падтрымлівае апазіцыю на чале з Мірхасэйнам Мусаві, а восенню мінулага года ўжо быў арыштаваны за ўдзел у акцыі пратэсту.

Панахі — лаўрэат многіх міжнародных конкурсаў і прэстыжных прэмій. За фільм «Круг» ён атрымаў Залатога льва на Венецыянскім кінафестывалі 2000 года. У Іране большасць яго карцін не дазволена да паказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?