Роўна праз 2 гады, 11 месяцаў і 8 дзён пасля вяселля ў сямейных пар наступае гармонія. Брытанскія навукоўцы прыйшлі да такой высновы, пасля апытання 4 тысяч чалавек, паведамляе Newslite

Удзельнікаў даследавання папрасілі ацаніць шчасце ў сямейным жыцці на розных яе этапах па 11 розных параметрах, а затым вылічылі тэрмін, на працягу якога дасягаецца гармонія. Высветлілася, што не меней як праз 2.5 года сумеснага жыцця муж і жонка прызвычайваюцца адзін да аднаго, у тым ліку да таго, што раней іх раздражняла. Акрамя таго, да гэтага моманту маладая сям’я вызначаецца з планамі на будучыню.

Праз 2 гады і 11 месяцаў пасля вяселля сямейная пара, як правіла, ужо мае дастаткова добраўпарадкаванае і ўтульнае для абодвух жыллё. У той жа час, яны ўсё яшчэ знаходзяць магчымасць для сумесных рамантычных вячэраў.

Даследчыкі таксама сцвярджаюць, што сэксуальнае жыццё жанатай пары становіцца гарманічнага праз 2 гады і 4 месяцы пасля вяселля. Да гэтага моманту муж і жонка ўжо дастаткова добра ведаюць адзін аднаго і маюць максімальнае задавальненне ад блізкасці.

НШ, паводле Newslite

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0