На гэтым тыдні ў Познані адкрылася фотавыстава здымкаў, якія перамаглі на сёлетнім конкурсе BZ WBK Press Photo. 3-е месца ў катэгорыі Падзеі заняў здымак зроблены падчас сакавіцкіх падзей у Менску. Аўтар фатаграфіі, якая першапачаткова была апублікаваная ў газэце Rzeczpospolita Якуб Каміньскі.

На здымку – стары мужчына з малым хлопчыкам на карку, у каторага ў руцэ нацыянальны сьцяжок, апынуліся ў натоўпе сьціснутым двума кардонамі міліцыі. На выставе здымак апісаны такімі словамі: "Міліцыя сілай выштурхвае 10 тысячаў дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы Менску ў Дзень Волі. Менск, 25 сакавіка 2006 г.

Фотавыстава адбудзецца ў большасьці вялікіх гарадоў Польшчы. У Познані яе можна аглядаць на Старамесьці, да 11 верасьня.

Фота з pressfoto.bzwbk.pl

Навіна дасланая з дапамогай функцыі «Напішы сваю навіну». Напішы й ты сваю!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?