Грамадства11

Затрыманых у Бабруйску журналістаў пачалі адпускаць (абноўлена ў 15.44)

Алесь Чыгір, настаўнік з Бабруйску, звольнілі з працы за ўдзел у Дні Волі, сёньня прыкуў сябе да ліхтарнага слупа на галоўнай плошчы гораду. Яго адразу затрымалі і груба адвалаклі ў машыну. З прымяненьнем грубай фізычнай сілы былі затрыманыя і прысутныя журналісты.

Алесь Чыгір, настаўнік з Бабруйску, бацька траіх малых дзяцей, якога звольнілі з працы за ўдзел у Дні Волі, сёньня прыкуў сябе да ліхтарнага слупа на галоўнай плошчы Бабруйску. У руках ён трымаў плякат з вытрымкай з 41-га артыкула Канстытуцыі пра права на працу.

Яго затрымалі і груба адвалаклі ў машыну.

З прымяненьнем грубай фізычнай сілы былі затрыманыя і прысутныя журналісты.

З намі пасьпела зьвязацца наша фотакарэспандэнтка Юлія Дарашкевч. Яна паведаміла, што журналістаў груба заштурхалі ў машыну. Супрацоўнік міліцыі (паводле яе слоў — падпалкоўнік Сяргей Глушко) спрабаваў пашкодзіць аб’ектыў ейнай фатакамэры, балюча заламаў рукі.

Сярод затрыманых Галіна Абакунчык («Радыё Свабода»), Сяргей Пульша («БелаПАН»), Паўлюк Канавальчык («Навінкі»), Валеры Ляўкоў («Труд»), а таксама журналісты «Салідарнасьці», «Бабруйскага кур’ера». Іх прозьвішчы Юлія не пасьпела назваць. Усяго 12 затрыманых, 11 зь іх – журналісты, двое – расейцы. Сяргея Пульшу, Паўлюка Канавальчыка, Кацю Герасенкову трымаюць асобна.

Зараз усіх вязуць у машыне камунальных службаў, якую міліцыянты ўзялі, не чакаючы аўтазаку, разам з азеляняльнікамі, якія прыехалі рыхтаваць горад да «Дажынак». Азеляняльнікі абураюцца і турбуюцца, хто аплоціць бэнзын. Супрацоўнікі міліцыі ўвесь час вядуць відэаздымку.

13.15 Затрыманыя знаходзяцца ў залі паседжаньняў міліцэйскага аддзяленьня. Іх працягваюць здымаць на відэа. Перад гэтым былі перапісаныя іхныя зьвесткі. Алесь Чыгір, верагодна, знаходзіцца ў восьмым апорным пункце.

13.50 Журналістаў абяцаюць хутка выпусьціць. Але з гэтай нагоды не дазваляюць выйсьці ў прыбіральню. Алесю Чыгіру, верагодна, будзе прад'яўленае абвінавачаньне ў правядзеньні несанкцыянавага пікету і непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі.

14.10 Затрыманым пачалі аддаваць пашпарты. Аднак нашай фотакарэспандэнтцы Юліі Дарашкевіч пашпарт не аддалі, сказаўшы, «магчыма, ён пабудзе ў нас да суду».

15.30 Юліі Дарашкевіч вярнулі пашпарт. Юля расказала, што усіх затрыманых журналістаў выклікаюць па чарзе да намесьніка начальніка Бабруйскага РУУС падпалкоўніка Сяргея Глушка на "прафілактычныя гутаркі". Пры ўваходзе патрабуюць пакінуць усю апаратуру, адключыць тэлефоны.

Сп. Глушко задае пытаньні кшталту "Ці былі вы ўдзельнікамі гэтай акцыі" і "Колькі вам плацяць?". Нашай фотакарэспандэнтцы ён заявіў, што вельмі любіць Уладзімера Леніна, бо той казаў, што інтэлігенцыя - не мазгі, а гаўно.

Пасьля прафіляктычных гутарак "апытаных" журналістаў а 15.40 пачалі адпускаць. Пакуль выпусьцілі пяць чалавек.

У Алеся Чыгіра пры затрыманьні пашкоджана рука

Цытата з інтэрвію з Алесем Чыгіром, апублікаванага 17 жнiўня:

«НН»: Спадару Алесь, што Вы зьбіраецеся рабіць у гэтай сытуацыі?

АЧ: Зьбіраюся змагацца. Хоць у нашай краіне змаганьне па такіх пытаньнях носіць выключна фармальны характар. Я даў ім часу абдумацца да 31 жніўня; калі маё пытаньне ня будзе вырашана станоўча, то я маю права зьвяртацца ў суд. У мяне ж трое малых дзяцей. Ня выключана, што я нават буду выкарыстоўваць больш радыкальныя мэтады змаганьня, як, скажам, галадоўка.

Чыгіру не падоўжылі кантракту

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць