Першыя пералётныя птушкі вярнуліся ў Беларусь пасля зімоўкі ў цёплых краінах,

паведаміла навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Навукова‑практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Наталля Карлёнава.

Першыя птушкі веснікі вясны — палявыя жаўрукі — заўважаныя ў Брэсцкай вобласці. «Гэтыя птушкі звычайна прылятаюць да нас, калі з’яўляюцца першыя вясновыя праталіны, — распавяла Наталля Карліёнава. — У Брэсцкай вобласці праталіны ўжо ёсць, у той час як у іншых рэгіёнах палеткі яшчэ стаяць у снезе».

У Брэсцкай вобласці арнітолагі заўважылі таксама першых кнігавак і шпакоў. Чакаецца, што ўслед за імі ў Беларусь прылятуць гусі, за імі з’явяцца і сітаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?