«Нашай Ніве» ўдалося ўзяць бліц-інтэрвію ў затрыманага Алеся Чыгіра

Алесь Чыгір: Кожны чалавек мае права бараніць свае правы. Калі я як дэпутат не магу абараніць свае правы, як я магу бараніць правы сваіх выбарцаў?

НН: Як вы лічыце, ці мела гэтая акцыя плён?

АЧ: Такія акцыі заўсёды маюць плён, бо гэтым мы адваёўваем тэрыторыю свабоды ў гэтай дзяржавы. Тое, што мяне затрымалі празь дзесяць хвілін пасьля пачатку акцыі, сьведчыць, што ўлады баяцца, каб людзі ня ўбачылі, што ў гэтай краіне ёсьць людзі, якія бароняць свае правы.

НН: Якіх вы чакаеце наступстваў?

АЧ: Наступствы мяне асабліва не хвалююць. Мяне хвалюё лёс краіны.

НН: Што плянуеце рабіць далей?

АЧ: Далей я пляную перамагаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0